- О центре
- Контакты
- Обращения граждан
- Административные процедуры
- Услуги
- Документы
- Новости
- Здоровый образ жизни
- Профилактика ВИЧ-инфекции и ПВГ
- Радиационная безопасность
- Цели устойчивого развития
- Абитуриентам
- Профсоюз
- Телефоны доверия
- Декрет №7 Президента Республики Беларусь
- Контрольная (надзорная) деятельность
- Вопрос - ответ
На Брагіншчыне 20 лютага стартуе адкрыты чэмпіянат па міні-футболе памяці В. Ігнаценкі

Турнір праводзіцца трэці год, і сёлета ён набывае асаблівае значэння ў сувяззі з 40-годдзем аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Васіль Іванавіч – ураджэнец Спярыжжа. Ён служыў у Прыпяці і стаў адным з першых, хто ліквідаваў пажар на ЧАЭС у ноч на 26 красавіка 1986 года. Зямляк быў не толькі смелым і адважным пажарным, але і лідарам у спорце. Лёгкаатлет, лыжнік, футбаліст і валейбаліст, ён уваходзіў у зборную каманды Украіны па пажарна-прыкладным спорце. Усё, за што браўся, рабіў на высокім узроўні, заўсёды імкнуўся да дасканаласці.
– Праводзячы такі чэмпіянат, мы не толькі далучаем жыхароў раёна да здаровага ладу жыцця, але і не даём ім забыць гісторыю, нашых герояў, – падкрэсліў старшы інспектар райвыканкама Юрый Крываручка.
На чэмпіянат ужо заявіліся пяць каманд. Аднак Юрый Уладзіміравіч падкрэслівае, што рэгістрацыя працягваецца, і запрашае жадаючых далучыцца. Акрамя мясцовых спартсменаў, у турніры прымуць удзел і прадстаўнікі суседніх раёнаў.
Пасля чэмпіянату адбудзецца супер-кубак раёна па міні-футболе.
Вернуться в раздел Здоровые города и поселки





















