Государственное учреждение "Брагинский районный центр гигиены и эпидемиологии"

Брагин – здоровый городской посёлок

 

Цель проекта – создание населённого пункта, живущего по принципам здорового образа жизни, в котором:

  • население ответственно относится к собственному здоровью;
  • имеются все условия для сохранения и укрепления здоровья.

Об утверждении г.п. Брагина к реализации профилактического проекта «Здоровые города и посёлки» на 2026-2030 годы

План основных мероприятий по реализации в 2026 году на территории Брагинского района профилактического проекта «Брагин – здоровый городской посёлок»

 
13 марта 2026 г.

Рэспубліканскі фестываль спартыўных навыкаў пад эгідай Беларускай федэрацыя футбола ў рамках праекта «Мой школьны футбольны клуб» прайшоў у Лоеве.

У майстэрстве футбольных навыкаў спаборнічалі вучні 3–5 класаў з дзевяці рэгіёнаў вобласці. Сярод удзельнікаў – вучні Брагінскай сярэдняй школы: Юрый Лепеха, Давід Сініла і Вікторыя Заяц.

Фестываль праходзіў у фармаце асабістага першынства, дзе кожны ўдзельнік імкнуўся паказаць свой максімум у пяці этапах. Галоўная задача – набраць як мага больш ачкоў.

У рамках праграмы ўдзельнікам трэба было прайсці «змейку» вакол конусаў, прадэманстраваць філіграннае валоданне мячом і ўменне манеўрыраваць на высокай хуткасці. Акрамя гэтага, за абмежаваны час, усяго 30 секунд, юныя футбалісты павінны былі выканаць дакладныя ўдары па гімнастычнай лаўцы, выкладзенай на бок. Задача – дамагчыся, каб мяч, адскочыўшы ад лаўкі, перасёк пазначаную лінію, што патрабавала не толькі сілы, але і ідэальнага разліку.

– Таксама трэба было за тры ўдары навесіць мяч дакладна ў акрэслены квадрат. Асаблівая ўвага надавалася тэхніцы удараў па розных частках спецыяльнага навучальнага макета – «канверта», – расказаў настаўнік фізічнай культуры і здароўя Брагінскай сярэдняй школы Міхаіл Канавальчык.

Удзельнікі прадэманстравалі высокі ўзровень падрыхтоўкі і глыбокае разуменне гульні. Вызначыўся і Юрый Ляпеха – ён заняў другое месца.

Памятныя падарункі ад Беларускай федэрацыі футбола, яркія эмоцыі і хвалюючыя моманты гульні – усё гэта стала стымулам для юных футбалістаў.

– Фестываль запаліў новыя іскры ў сэрцах будучых зорак беларускага футбола, падарыў ім зарад матывацыі для далейшых трэніровак і імкнення да новых перамог, – адзначыў Міхаіл Канавальчык.

МАЯК ПАЛЕССЯ



Вернуться в раздел Брагин – здоровый городской посёлок
Соседние подразделы:
Бурки – здоровый агрогородок
Малейки – здоровый агрогородок
Маложин – здоровый агрогородок
Красное – здоровый агрогородок
Задачи проекта:...

Помощь людям в трудной жизненной ситуации