Государственное учреждение "Брагинский районный центр гигиены и эпидемиологии"

Брагин – здоровый городской посёлок

 

Цель проекта – создание населённого пункта, живущего по принципам здорового образа жизни, в котором:

  • население ответственно относится к собственному здоровью;
  • имеются все условия для сохранения и укрепления здоровья.

Об утверждении г.п. Брагина к реализации профилактического проекта «Здоровые города и посёлки» на 2026-2030 годы

План основных мероприятий по реализации в 2026 году на территории Брагинского района профилактического проекта «Брагин – здоровый городской посёлок»

 
24 февраля 2026 г.

Спаборніцтвы былі прымеркаваныя да Дня Абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і сталі фінальным акордам у гэтым сезоне для аматарскіх каманд. На лядовай пляцоўцы сышліся прадстаўнікі трох населеных пунктаў: гаспадары лёду, каманда Хойнік і Лоева.

Перад стартам турніру дырэктар ДЮСШ Брагінскага раёна Уладзімір Корхаў выступіў з прывітальным словам. Ён падзякаваў усім удзельнікам за гатоўнасць да спаборніцтва і пажадаў спартсменам не толькі яркай гульні, але і атрымаць задавальненне ад кожнай хвіліны, праведзенай на лёдзе, у атмасферы здаровай канкурэнцыі і сяброўства.

У першым матчы сышліся каманды Брагіна і Лоева. Гаспадары пляцоўкі прадэманстравалі добрую падрыхтоўку і ўпэўнена перамаглі з лікам 4:0.

Наступны паядынак звёў на лёдзе гаспадароў і Хойнікі. Гэты матч аказаўся больш відовішчным і непрадказальным: абедзве дружыны паказалі ўпартую барацьбу, вынікам якой стала баявая нічыя – 5:5.

Вырашальная гульня турніру адбылася паміж Хойніцкай камандай і лоеўскімі хакеістамі. Мацнейшымі аказаліся першыя – яны перамаглі з лікам 10:2.

Па выніках матчаў золата турніру адправілася ў Хойнікі. Гаспадары лёду заслужана размясціліся на другім радку табліцы. Трэцяе месца заняла каманда з Лоева. Пераможцы і прызёры атрымалі заслужаныя ўзнагароды – дыпломы і медалі.

У рамках цырымоніі ўзнагароджання ўшанавалі і ветэранаў хакея. Сярод іх былі адзначаны Васіль Вяргейчык з Хойнік, Сяргей Сарычаў з Брагіна і Уладзімір Краўчанка з Лоева.

– Турнір яшчэ раз даказаў, што аматарскі хакей актыўна развіваецца і аб’ядноўвае людзей, захопленых гэтым відам спорту. А ўдзел ветэранаў стаў прыкладам таго, што любоў да хакея не ведае ўзроставых межаў, – адзначыў Уладзімір Корхаў.

МАЯК ПАЛЕССЯ



Вернуться в раздел Брагин – здоровый городской посёлок
Соседние подразделы:
Бурки – здоровый агрогородок
Малейки – здоровый агрогородок
Маложин – здоровый агрогородок
Красное – здоровый агрогородок
Задачи проекта:...

Помощь людям в трудной жизненной ситуации