Государственное учреждение "Брагинский районный центр гигиены и эпидемиологии"

Здоровые города и поселки

 
22 октября 2025 г.

У гульні сышліся прадстаўнікі ўсіх устаноў агульнай сярэдняй адукацыі раёна. Юныя спартсмены дэманстравалі не толькі хуткасць рэакцыі, але і стратэгічнае мысленне.

Пасля серыі напружаных паядынкаў у юнакоў месцы на п’едэстале размеркаваліся наступным чынам: золата заслужана забраў Сяргей Краўчанка (Чамярыская СШ), срэбра дасталася Андрэю Барысенку (Брагінская СШ), бронза – Ігнату Бандарэнку (гімназія г.п. Брагіна).

Сярод дзяўчат барацьба за першынство была асабліва эмацыянальнай. Лепшы вынік паказала Аксана Катлабай, на другім месцы – Караліна Давыдоўская (абедзьве – з Чамярыскай СШ), на трэцім – Валерыя Сіраж (Вуглоўская СШ).

– У дзяўчат канкурэнцыя была высокай. Летась Валерыя была пераможцай, сёлета – бронзавы прызёр. Яна вельмі хвалявалася перад гульнёй. Думаю, менавіта гэта і паўплывала на вынік. Я добра разумела стан Валерыі, таму што ў яе гады была такой жа. Падчас гульні імкнулася яе падтрымліваць, і яна не здалася. Як вынік – бронза. Ганаруся кожным сваім вучнем. Трэба аддаць належнае, майстэрства нашых саперніц значна вырасла. Гэта выдатны стымул для нас працаваць яшчэ больш плённа, – падзялілася сваімі назіраннямі Вікторыя Коўзік, настаўніца фізічнай культуры і здароўя Вуглоўскай СШ.

У камандным заліку пальму першынства заваявала Чамярыская СШ, за ёй – Брагінская СШ і гімназія г.п. Брагіна.

МАЯК ПАЛЕССЯ



Вернуться в раздел Здоровые города и поселки

Помощь людям в трудной жизненной ситуации